Bloomberg: На Нобелеўскую прэмію міру павінен быць вылучаны не толькі Трамп, але і Кім

15 июня 2018

На Нобелеўскую прэмію міру за намаганні па раззбраенні Паўночнай Карэі павінен быць вылучаны не толькі амерыканскі лідар Дональд Трамп, але і кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын. Такое меркаванне аналітыкаў Bloomberg. Бо калі канфлікт будзе ўрэгуляваны, то ў гэтым заслуга двух бакоў. Эксперты перакананыя, што пытанне ядзернага раззбраення Пхеньяна сёння стаіць самым вострым чынам. Яго эскалацыя можа закрануць шматлікія краіны. Нагадаем, 12 чэрвеня ў Сінгапуры прайшоў гістарычны амерыкана-паўночнакарэйскі саміт, вынікам якога стала падпісанне дэкларацыі аб намерах.