Дасягненні і інавацыі будаўнічай справы - што прэзентуюць на найбуйнейшай галіновай выставе BUDEXPO ў Мінску

27 марта 2024

У Мінску стартавала Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстава BUDEXPO-2024, дзе 70 кампаній прэзентуюць тэндэнцыі будаўнічай індустрыі. Гэты форум праходзіць 26 раз, і арганізатары ўпэўніваюць - за гэтыя гады ён дарос да аднаго з самых маштабных на прасторы СНД.

Сумненняў у гэтым няма, беларуская будаўнічая галіна развіваецца, тэхналогіі крочаць наперад, і гэта адлюстроўваецца ў агульных выніках. Па выніках 2023 года, будаўнікі занялі другое месца па прыросце валавога дабаўленага кошту, што дазволіла забяспечыць станоўчы ўклад у ВУП краіны.

Новыя праекты, прадукты, тэхналогіі і сэрвісы - BUDEXPO маштабна прэзентуе будаўнічыя трэнды. На стэндах размясціліся будаўнічыя і аздобныя матэрыялы, тэхніка і абсталяванне, лічбавыя і тэхнічныя рашэнні.