Першы залаты медаль Беларусі на чэмпіянаце свету сярод юніёраў па лёгкай атлетыцы ў М. Волкава

20 августа 2021

Пераможныя спартыўныя навіны. Першы залаты медаль Беларусі на чэмпіянаце свету сярод юніёраў па лёгкай атлетыцы. У скачках з шастом перамогу атрымаў Мацвей Волкаў, які паказаў вынік 5 метраў 45 сантыметраў. 17-гадовы Мацвей - узыходзячая зорка сусветнай каралевы спорту. Гэта яго першы вялікі турнір пад сцягам нашай краіны. Разам са сваім бацькам Канстанцінам Волкавым, вядомым у мінулым спартсменам, яны прынялі рашэнне рабіць кар'еру менавіта ў Беларусі, бо бачаць тут больш перспектыў, чым у сябе на радзіме, у Расіі. І толькі што стала вядома, што ў кіданні дыска Аліна Нікіценка заваявала бронзавы медаль. Вынік  51 метр 47 сантыметраў. Нагадаем, акрамя золата Волкава і бронзы Нікіценкі, у актыве беларусаў у Найробі яшчэ і серабро Яўгена Брыгі ў штурханні ядра.