Дэнамінацыя стартуе 1 ліпеня

26 июня 2016

Калі ўжо эканоміка - галоўнае, то ў "Галоўным эфіры" і спынімся на ёй падрабязна. І адштурхнёмся ад "вечна зялёнага" (проста часцей лічым у доларах) і вечна актуальнага кватэрнага пытання. Нашы (назавем іх мякка) "крытыкі" паспяшаліся заявіць, што Прэзідэнт паабяцаў усім даць кватэры да 2021-га года. Прама, як Брэжнеў у свой час.

Рэч у тым, што гэтыя "крытыкі" лічаць усіх, акрамя сябе, цёмнымі, дрымучымі і не здольнымі не тое, што дзяржавай, у тым ліку праз веча, кіраваць, але і чытаць найважнейшую праграму на пяць гадоў. Чытаем разам: "У кожнай беларускай сям'і будзе магчымасць пабудаваць свой дом або кватэру". Адчуваеце розніцу - не даць ключы ад гатовай кватэры (хоць так давалі, напрыклад, дамы ў аграгарадках), а даць магчымасць. Г.з. гарантаваць працоўнае месца з добрай зарплатай - гэта аб чвэрці мільёна новых працоўных месцаў за 5 гадоў.

Гэта паніжаныя працэнтныя стаўкі па крэдытах. Мэта - 9-11%, у тры разы больш танныя пазыкі, чым сёння.

Гэта індывідуальная забудова і гарады-спадарожнікі з добрымі дарогамі і электрычкамі. Ужо 5 гадоў дзяржава і бізнес сумесна фарміруюць попыт і моду жыць не ў "мурашніку" мегаполіса, а ў экалагічнай і камфортнай правінцыі.

Гэта нашы рэальныя прыбыткі. Так, мы ўсе грашым на зарплаты, і лішніх грошай не бывае. Але рост на 10% (9,5-11,6 %) абсалютна рэалістычны.

Уцешна, што гэта ўжо з вылікам інфляцыі. Столь для росту цэн, дарэчы, каля 5%. А для гэтага важна, каб наш вытворца і прадавец не вырашыў іграць з цэнамі на будучай дэнамінацыі. Асабліва "рызыкоўным ігракам" ужо паабяцалі "увагу і клопат" на гады наперад пракуратура і ўзмоцненае Міністэрства гандлю.

Зараз мала хто ўспомніць, але інфляцыя ў 90-ых была пад дзве тысячы працэнтаў. Г.з. кавалак мяса на "Камароўцы" за год даражэў у 20 разоў. А вось у наш час адбываюцца метамарфозы іншыя. Нашы гледачы ў рэгіёнах, можа быць, не ў курсе, а вось мінчане ведаюць, што тыя ж прыватныя забудоўшчыкі аж да 2013 года бралі з нас па 2000 долараў за квадратны метр. Сёння выявілася, што могуць будаваць і па 600, і самі даваць беспрацэнтныя растэрміноўкі, і скідкі рэальныя за вялікі першы ўзнос, і без даўгабудаў, і з недарагіх, але якасных беларускіх матэрыялаў. Парадокс?

Але менавіта з такіх парадоксаў за пяць гадоў і сфарміруецца магчымасць для кожнай сям'і палепшыць жыллёвае пытанне. Як бачыце, ніякай фантастыкі, Брэжнева і самазванцаў з "эліты". Выключна напружаная праца дзяржавы, бізнесу і самога чалавека.

Дэнамінацыя стартуе 1 ліпеня. Мы не проста выкрасляем 4 нулі, у нас упершыню з'яўляюцца манеты... Месца, дзе жывуць грошы! Найскладанейшая сістэма бяспекі і сакрэтнасці! Строгі рэжым тэмпературы і вільготнасці! Здымачная група Агенцтва тэленавін убачыла, як прыбываюць з манетных двароў новыя беларускія рублі і капейкі. Як іх захоўваюць, пералічваюць і адпраўляюць у банкі. Гэта першы выпадак, калі тэлевізійную камеру пусцілі ў цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка Беларусі. Наш спецыяльны рэпартаж глядзіце 30 чэрвеня ў 21:45 адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".