Бюджэт Беларусі на будучы год захавае сацыяльную накіраванасць

18 ноября 2015

Аб падтрымцы ў поўным аб'ёме галоўных сацыяльных артыкулаў дзяржавы - адукацыі, медыцыны, культуры і іншых сфер - заявілі ў ніжняй палаце беларускага парламента. Акрамя сацыяльнага вектара, у праекце таксама прадугледжана падтрымка рэальнага сектара эканомікі, экспарту, пагашэнне знешняга дзярждоўгу. У сферы падатковай палітыкі асноўныя стаўкі змяняцца не будуць, а вось падатковыя льготы аптымізуюць.

Людміла Дабрыніна, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Асноўныя стаўкі па падатках і зборах захоўваюцца, пры гэтым падатковая нагрузка на эканоміку не павялічваецца. а застаецца на ўзроўні 24,7 % да ВУП. Разам з тым прароблена праца ў частцы ўдасканалення парадку вылічэння выплаты асобных відаў падаткаў і асобных рэжымаў падаткаабкладання, аптымізацыі падатковых ільгот і адмены малаэфектыўных".

Праект бюджэту на будучы год таксама прадугледжвае рост зарплат у бюджэтнай сферы. Паводле папярэдніх разлікаў, даходы бюджэтнікаў у 2016-м вырастуць на 13 %.