Бюджэт-2018 прыняты Палатай прадстаўнікоў

18 декабря 2017

Сёння бюджэт-2018 прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні большасцю галасоў. Ён запланаваны з прафіцытам. Гэта значыць, што зарабляць плануем больш, чым траціць. Надзеі на рэальны сектар, на прыток грошай ад экспарту калійных угнаенняў і экспартных нафтавых пошлін. Гэта адзначыў Міністр фінансаў Уладзімір Амарын. Таксама будзем размяшчаць еўрааблігацыі на 600 мільёнаў долараў. У наступным годзе Беларусь атрымае і 7 транш ад ЕАЭС на 200 мільёнаў долараў. Рост эканомікі напрамую адаб'ецца на павышэнні даходаў - для бюджэтнікаў яны павялічацца на 14 %. Пенсіі захаваюць ранейшую прапорцыю - гэта 40 % ад сярэднямесячнай зарплаты па краіне.

За аснову дэпутаты прынялі кансерватыўны сцэнарый развіцця эканомікі, рост ВУП 1,2 %, інфляцыя 7 з паловай і стаўка рэфінансавання 11 %. Нагадаем, згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця, валавы ўнутраны прадукт урад закладвае плюс 3,5 %.