Брэсцкая вобласць ідзе ў лідарах па ўборцы збожжавых

19 июля 2019

У Беларусі пасля зацяжных дажджоў надвор'е нармалізавалася і дало аграрыям магчымасць  працаваць у поўную сілу.

На прадпрыемстве "Белавежскі" Камянецкага раёна абмалацілі ўжо больш за 60 працэнтаў плошчаў. На палях акрамя ўсёй уласнай працуе і тэхніка з суседніх арганізацый. Сярэдні тэмп па краіне зараз - 9 %. У лідарах Брэсцкая вобласць - там убралі чвэрць збожжавых. А на апошнім месцы традыцыйна паўночныя рэгіёны. У Віцебскай вобласці толькі нядаўна пачалі ўборку і пакуль сабралі адзін працэнт.

Віталь Рудзь, начальнік аддзела камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама: "У нас лідарамі з'яўляюцца, як заўсёды, Брэсцкі, Камянецкі раёны і адстаюць - не праз тэмп, а ад таго, што яны знаходзяцца больш на поўнач, - гэта Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны. Яны пазней пачалі ўборачную кампанію, вынік трохі ніжэйшы".

Акрамя збожжавых, у краіне актыўна збіраюць і гародніну. На палях паспела бульба, агуркі, морква і капуста. Падрабязней аб уборачнай-2019 наш рэпартаж у "Галоўным эфіры" ўжо ў гэтую нядзелю.