Больш за 60 % прадпрыемстваў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку, адносяцца да сферы перапрацоўкі

27 мая 2020
Пазыкі для малога бізнесу,  дадзеныя Беларускім фондам падтрымкі прадпрымальніцтва,  будуць насіць выключна мэтавы характар. Як заявілі прадстаўнікі фонду, для атрымання падтрымкі неабходна будзе прадэманстраваць гатовы бізнес-план з перспектывай стварэння рабочых месцаў. Нагадаем, пазыка пад развіццё дзелавой ініцыятывы будзе выдавацца на конкурснай аснове пад 4,5 % гадавых. Яе сума можа дасягаць 8 тыс. базавых велічынь. 

Іна Ерафеева,  намеснік гендырэктара Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў: "Кампанія, якая атрымала дзяржаўную падтрымку ў фондзе, рэалізавала свой праект, выплаціла грашовыя сродкі і выконвае іншыя абавязацельствы з дамовы, мае права паўторнага звароту па дзяржаўную фінансавую падтрымку. Ліміт  будзе ў межах сумы пазыкі. Гэта 216 тысяч беларускіх рублёў".

Як паведамляюць у фондзе,  сёння больш за 60 % прадпрыемстваў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку,  адносяцца да сферы перапрацоўкі. Таксама ў  тройцы лідараў грузаперавозкі і грамадскае харчаванне.