Белмытсэрвіс і Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці актывізуюць супрацоўніцтва з Кітаем

20 января 2022

У гандлі з Кітаем актывізуе свае намаганні, а таксама патэнцыял і Белмытсэрвіс. У арганізацыі ёсць шырокія магчымасці для авіяперавозак тавараў па маршруце Кітай - Беларусь - Еўропа. Задзейнічаны і сухапутныя маршруты праз Расію. Сёння найбуйнейшы беларускі лагістычны аператар падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з агенцтвам знешнеэканамічнай дзейнасці. Гэта новая структура Банка развіцця. Для кампаній гэта дадатковыя магчымасці, у тым ліку і для продажаў беларускай прадукцыі на міжнародных гандлёвых анлайн-пляцоўках. Акрамя мясамалочнай прадукцыі, вялікі попыт і на беларускія кандытарскія тавары. 

І, як сёння расказалі ў Банку развіцця, у перспектыве ўвесь інфармацыйны і практычны патэнцыял могуць аб'яднаць у Акадэміі знешняга гандлю. Там будуць навучацца спецыялісты, якія змогуць ўзаемадзейнічаць і з кітайскімі ўніверсітэтамі.