Белшына запусціць вытворчасць шын для самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці

21 января 2016
Белшына сёлета запусціць вытворчасць шын для самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці.

Тэмпы і якасць комплекснай мадэрнізацыі прадпрыемства сёння ацаніў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі.

Летась на Белшыне выпусцілі каля 4-х мільёнаў шын. Беларускія пакрышкі экспартуюцца больш чым у 65 краін свету. Сярод новых рынкаў Ірак, Шры-Ланка, Мексіка, Саудаўская Аравія. Планы па мадэрнізацыі холдынга амбіцыйныя. Адзін са шматабяцальных праектаў - пераўзбраенне завода буйнагабарытных шын.