Беларускія фермеры ўсё часцей шукаюць новыя пункты прыкладання фінансаў і сіл

14 августа 2016

Напрыклад, пераходзяць да гадоўлі жывёл, якія яшчэ нейкіх гадоў 5-10 таму лічыліся экзотыкай. Пацяпленне клімату плюс сучасныя тэхналогіі - і вось ужо на градках спеюць амаль трапічныя кавуны і абрыкосы. Беларусь зацікаўленая ў развіцці фермерскіх гаспадарак - бо, як правіла, прыватнік больш мабільны і здольны развіваць новыя кірункі. Але як звярнуць у фермерства ўладальнікаў асабістых дапаможных гаспадарак, і ці змогуць прыватнікі канкурыраваць з імпарцёрамі. Адказы шукала Антаніна Станкевіч.

Гэта не Астрахань і нават не Краснадарскі край. Цэнтральная Беларусь, Смалявіцкі раён. На градках роўнымі радамі грэюць зялёныя бакі на сонцапёку самыя сапраўдныя кавуны і дыні. Аграном Ганна Крапіўка ўпэўнівае: сёння гэтыя ягады не толькі можна, але і трэба вырошчваць дома.

У фермерскай справе Сяргей Касцюкоў ужо даўно. Аднак усяго толькі два гады таму заняўся малінай. Зусім простая для краіны ягада на яго кустах дзівіць памерамі і колерам. Гэта - галандскія гатункі, якія выдатна адчуваюць сябе пад Смалявічамі. Па сутнасці, сёння праца фермера ў сваім родзе эксперыментальная. Сяргей выводзіць тыя гатункі, якія можна не толькі вырошчваць дома, але і экспартаваць у іншыя краіны. Бо як гэта ні парадаксальна, але якаснай ягады ў Беларусі вельмі мала.

Сёння ў Беларусі каля трох тысяч фермерскіх гаспадарак. Пераважна прыватнікі вырошчваюць гародніну: капуста, морква, агуркі і бульба. За экзотыку бяруцца нешматлікія. Эдуард Лапеза сам сябе заве чалавекам зямлі. Яшчэ ў пачатку дзевяностых набыў гектар. Сёння чым толькі не займаецца на сваіх угоддзях: адзіны ў краіне разводзіць нубійскіх коз, вырошчвае абрыкосы і персікі - і гэта ў самым паўночным рэгіёне краіны. Аднак пераходзіць у фермерства не спяшаецца.

Насамрэч гэта не зусім так, хоць на ўласных землях займацца фермерствам нельга. Патэнцыйнаму прыватніку прапаноўваюць дадатковыя ўчасткі, але толькі на правах арэнды і пад дакладны бізнес-план.

Дарэчы, менавіта ўладальнікаў асабістых дапаможных гаспадарак і завуць патэнцыйнымі фермерамі, у якіх сёння зацікаўленая краіна. Для іх гатовыя даць шэраг ільгот. Тэхніка ў лізінг, пакрыццё выдаткаў на зямельныя працы - гэтыя меры дапамогуць лягчэй стартаваць у і без таго нялёгкай сялянскай справе.

Стаўку робяць на прыватніка яшчэ і таму, што ён больш мабільны. Фермер Андрэй Касцюкоў у ліку першых асвоіў вырошчванне дурніцы па сістэме інвітра - гэта значыць, у прабірцы. Дзякуючы такой тэхналогіі саджанцы атрымліваюцца здаравейшыя, а значыць, ягад на іх больш. Дарэчы, тая ж дурніца - каштоўны экспартны прадукт.

У дапамогу фермерам і клімат, які змяніўся. Нават тыя ж кавуны або дыні ўжо, хутчэй, звычайнасць, а не экзотыка. У паўднёвых рэгіёнах і зусім разбіваюць плантацыі гародніны і садавіны, якія яшчэ нядаўна лічыліся выключна прэрагатывай імпарцёраў. І хоць родных беларускіх кавуноў, дыняў або абрыкосаў на прылаўках магазінаў пакуль няшмат - не выключана, што з развіццём фермерства яны значна пацесняць завезеныя з-за мяжы.