Беларускія аграрыі ўпэўнена набліжаюцца да першага мільёна тон збожжа

23 июля 2018

Нягледзячы на дажджы, уборачная ідзе і аграрыі ўпэўнена набліжаюцца да першага мільёна тон збожжа. На сёння па краіне сабрана 857 тысяч тон хлеба. У лідарах - Брэсцкая вобласць. У рэгіёне ўжо з'явіўся першы экіпаж-тысячнік. Сям'я Валерыя і Таццяны Кухта напярэдадні атрымалі грамату і прэміі за асабістае дасягненне. Актыўна ўключыліся ва ўборку Гродзенская і Гомельская вобласць. А вось у астатніх рэгіёнах масавае жніво пакуль не пачалося.