Беларускія аграрыі плануюць зарабіць каля 2 мільёнаў долараў за год на экспарце племянной буйной жывёлы

6 июля 2019

Нашы мясныя пароды добра вядомыя ў Расіі, Грузіі, Казахстане і нават у В'етнаме. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыла. Высокаякасную мармуровую ялавічыну добра ведаюць і ў Кітаі.

А што беларусы ведаюць аб мармуровай ялавічыне? Ці гатовыя плаціць за мяса прэміум-класа? І дзе знайсці на прылаўках айчыннага ангуса? Усе адказы заўтра  ў "Галоўным эфіры". Чым яшчэ запомніцца адыходзячы тыдзень? Глядзіце ў нядзелю ў 9 вечара.