Белнафтахім: унутраны рынак Беларусі будзе забяспечаны нафтапрадуктамі на 100%

10 апреля 2020
Беларусь павінна выйсці на 100-працэнтнае забеспячэнне ўнутранага рынку нафтай ужо да канца гэтага месяца. У красавіку будзе забяспечаны і экспарт сыравіны. Аб гэтым сёння нашаму тэлеканалу заявілі ў Белнафтахіме. Прыярытэтнай застаецца і задача напаўнення айчынных нафтасховішчаў на перспектыву. Нагадаем, наша краіна ўжо падпісала буйны кантракт на перапампоўку рэсурсаў з кампаніяй "Раснафта", вядуцца перамовы і з іншымі расійскімі пастаўшчыкамі. Акрамя таго, з альтэрнатыўных крыніц. Так, з Азербайджана па марскім шляху ў Беларусь прыбудзе 85 тысяч тон нафты. Такі ж аб'ём паставяць з Нарвегіі. Паміж тым, паводле слоў экспертаў, сусветны нафтавы рынак у чаканні раўнавагі.

Аляксандр Цішчанка,  прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім": "Усе намаганні, якія праводзяцца на рынку нафты, звязаныя ў першую чаргу з тым, каб выраўнаваць або падняць кошт нафты, таму, што шматлікія нафтаздабываючыя, нафтаперапрацоўчыя структуры сутыкнуліся з праблемай рэнтабельнасці. Таму рынак, вядома ж, патрабуе карэкціровак, і нават апошнія фарматы па здзелцы АПЕК + гавораць аб тым, што не ўсё лёгка складаецца, не ўсе згодныя ісці тым шляхам, які прапаноўваюць вядучыя краіны-экспарцёры".

Аб тым, што чакае нафтавы рынак ва ўмовах чарговага крызісу. Аб цэнах на рэсурсы і новых магчымасцях для Беларусі глядзіце ў "Галоўным эфіры" ў гэтую нядзелю.