Сёння ў буйных гарадах Ірака, падкантрольных дзеючай уладзе, прайшлі ваенныя парады. Дзясяткі тысяч байцоў на вуліцы вывеў радыкальны лідар мясцовых шыітаў Муктада ас-Садр. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў даць адпор баевікам групоўкі Ісламская дзяржава Ірака і Леванта, якія за апошнія два тыдні захапілі ўвесь паўночны захад краіны, і зараз пагроза навісла над Багдадам. У найбліжэйшыя гадзіны ў рэгіён павінна прыбыць першая група амерыканскіх ваенных саветнікаў. Іх задача - каардынацыя дзеянняў іракскай арміі на фронце.














