Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выступіць у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы - 2017

24 ноября 2016

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе атрымала права выступіць у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы - 2017, заняўшы другое месца ў групе G. Гэта стала магчымым дзякуючы перамозе Францыі над Харватыяй у заключным матчы кваліфікацыйнага раўнда Еўрабаскета. 

Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў чэрвені ў Чэхіі. Жараб'ёўка турніру адбудзецца 9 снежня.