БелАЗ узмацняе прамысловую кааперацыю з рэгіёнамі Расіі

20 июня 2023

Беларускі аўтамабільны завод iмкнецца да росту экспарту і ўзмацнення прамысловай кааперацыі з рэгіёнамі Расіі. Завод павялічыць аб'ёмы рэалізацыі кар'ерных самазвалаў у сегменце грузападымальнасці 130-220 т. Гэта частка доўгатэрміновай стратэгіі развіцця. Таксама камерцыйная стаўка БелАЗа зроблена і на 90-тоннікі. Сярод актуальных трэндаў і электрамашыны. Асаблівы попыт і на прадукцыю прадпрыемстваў холдынга БелАЗ, якія працуюць, напрыклад, у Магілёўскай і Мінскай абласцях. Па выніках 2022 года экспарт тэхнікі БелАЗ толькі ў Расію перавысіў 800 млн долараў.

Сёлета беларускаму аўтамабільнаму заводу будзе 75! Сам юбіляр актыўна інвестуе ў сацыяльна значныя праекты Жодзіна. У планах БелАЗа пабудаваць свой медыцынскі цэнтр, новы фізкультурны комплекс і футбольны манеж.