Беларусь завяршыла перамовы з Аўстраліяй па ўступленні ў СГА

7 декабря 2019
Падпісаны пратакол - гэта яшчэ чарговы крок да развіцця двухбаковых адносін, актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Далучэнне да СГА адкрые Беларусі доступ практычна на ўсе сусветныя рынкі, працэс інтэграцыі ў глабальную бізнес-супольнасць на фінішнай прамой. Зараз перамовы працягваюцца яшчэ з пяццю членамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі: ЕС, Канадай, ЗША, Украінай і Бразіліяй. Плануецца, што Беларусь стане членам СГА ўжо ў наступным годзе.