Мітынг у Маладзечне ў падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі

20 августа 2020
Сёння па ўсёй Беларусі  ў вялікіх і малых гарадах  праходзяць мітынгі  ў падтрымку мірнай будучыні. Беларусы - спакойныя, мірныя і сціплыя. І многія не гатовыя гучна выказваць сваё меркаванне, але калі на коне наша краіна,  родная і любімая,  то нас пачуюць. Неабыякавыя да лёсу Беларусі  сабраліся сёння і ў Маладзечне. Сотні чалавек  выйшлі на мірны мітынг і гучна заяўляюць пра сваю пазіцыю - "Не дадзім разваліць краіну!". На пляцоўцы ля летняга амфітэатра  ў гарадскім парку Перамогі  працуе і наша здымачная група. На сувязі са студыяй  Аляксандр Харавец. 

Людзі хочуць аднаго - жыць у мірнай Беларусі. І адкрыта заяўляюць пра гэта. Адзначым, афіцыйна мітынг стартаваў у 17:30 Але яшчэ задоўга да яго пачатку тут пачалі збірацца гараджане. Па маіх падліках,  тут больш за тысячу чалавек. 

Тут шмат моладзі і дзяцей, але асабіста для сябе падкрэсліў, што ў мітынгу ў большасці бяруць удзел людзі сярэдняга ўзросту. Гэта грамадзяне,  у якіх ёсць сем'і, дзеці і якія рэальна разумеюць, чаго насамрэч вартыя мір і спакой,  да чаго могуць прывесці рознага роду забастоўкі і так званыя каляровыя рэвалюцыі.