Беларусь увайшла ў пяцёрку сусветных лідараў па вытворчасці малака на душу насельніцтва

8 декабря 2023

Беларусь увайшла ў пяцёрку сусветных лідараў па вытворчасці малака на душу насельніцтва. Лічба складае 853 кг пры спажыванні 238 кг. Перспектывы развіцця жывёлагадоўлі сёння абмеркавалі эксперты на міжнародным форуме ў Мінску. Гэта адна з найбольш эфектыўных галін сельскай гаспадаркі ў нашай краіне. Але каб атрымліваць больш прадукцыі і паляпшаць яе якасць, важна выконваць тэхналогіі і ўдасканальваць вытворчасць. Напрыклад, да 2026 года ў Беларусі запланавана будаўніцтва 14 новых і рэканструкцыя дзеючых свінагадоўчых комплексаў.

У якасці спікераў на форуме выступілі вядучыя айчынныя і замежныя спецыялісты, навукоўцы і міжнародныя эксперты-практыкі. Лепшыя прадстаўнікі галіны былі адзначаны дыпломамі.