Надзвычайнае здарэнне ў польскім пункце пропуску "Цярэспаль"

10 сентября 2017

Там загарэліся два аўто. Паводле папярэдніх звестак, у чарзе ў адной з машын адбылося замыканне стартара. Яна загарэлася, вадзіцель патушыць полымя не змог. Праз некаторы час аўтамабіль самастойна паехаў і ўпёрся ў той, што стаяў спераду. У выніку абедзве машыны згарэлі. Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, беларускі "Брэст" працуе штатна. Афармленне грамадзян і транспарту не спынялася. У выпадку неабходнасці наш бок гатовы аператыўна вырашыць пытанні пропуску пацярпелых праз мяжу і падаць ім дапамогу.