Беларусь на фінальнай стадыі перамоў аб уваходжанні ў СГА

29 ноября 2019
Беларусь выйшла на фінальную стадыю перамоў аб уваходжанні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, у тым ліку ў частцы сельскай гаспадаркі, лічаць эксперты. У гэтых умовах асноўны ўпор суб'екты гаспадарання павінны зрабіць на забеспячэнні эфектыўнасці працы і стварэнні канкурэнтаздольнай прадукцыі.

Аграпрамысловы комплекс - адна з галоўных галін беларускай эканомікі. Летась наша краіна экспартавала сельскагаспадарчай прадукцыі больш як на пяць мільярдаў долараў. Уваходжанне ў СГА дазволіць адкрыць новыя рынкі і прыцягнуць у галіну інвестараў, забяспечыць роўныя ўмовы канкурэнцыі на глабальным узроўні.