Прэзідэнт: Чым больш асабістых дасягненняў, тым мацнейшая наша Беларусь

12 сентября 2023

Іх поспехі працуюць на імідж дзяржавы: тых, хто прысвяціў сябе справе ўсяго жыцця, ушаноўвалі ў Палацы Незалежнасці.

Заслужаным людзям краіны Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Цырымонія прайшла напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства. У зале - два дзясяткі чалавек розных прафесій і з розных куткоў краіны. Часцяком працу на вынік яны ставяць вышэй за свае амбіцыі і інтарэсы, а часам і вышэй за ўласнае жыццё. Звяртаючыся да прысутных у зале, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што кожны з гасцей увасабляе лепшыя нацыянальныя рысы беларусаў.

Прэзідэнт адзначыў, што ставячы мэты, мы дасягаем высокіх вынікаў, якія становяцца поспехам усёй краіны! І чым больш асабістых дасягненняў, тым мацнейшая наша Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка асоба падкрэсліў, што калі кожны будзе займацца сваёй справай, нам няма чаго баяцца. Войны разгортваюцца там, дзе людзі перастаюць працаваць. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў гасцям за іх працавітасць і павіншаваў з надыходзячым святам - Днём народнага адзінства.