Беларусь купіла першую партыю нафты ў Саудаўскай Аравіі

29 апреля 2020
Пастаўшчык - нацыянальная нафтавая кампанія Saudi Aramco. Пра гэта нам паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім”. Размова пра аб'ём   80 тысяч тон. Танкер ужо ў дарозе, яго чакаюць у Клайпедскім порце 11 мая. Пасля першай пастаўкі будзе прынята рашэнне  аб далейшым супрацоўніцтве. Дарэчы, у красавіку Беларусь атрымала каля 2 мільёнаў тон нафты. Тры чвэрці - гэта расійскія пастаўкі трубаправодным і чыгуначным транспартам. Астатні аб'ём - танкерныя пастаўкі і ўласная здабыча.