Найбуйнейшы аэрапорт Лондана Гатвік дагэтуль не аднавіў сваю працу

20 декабря 2018

Раней стала вядома, што прылёты і адлёты пасажырскіх лайнераў часова прыпыненыя, пасля таго, як гэтай ноччу над тэрыторыяй аэрапорта засеклі два невядомыя дроны. З інцыдэнтам разбіраецца паліцыя, а пакуль тысячы пасажыраў знаходзяцца ў падвешаным стане. Некаторых НЗ заспела знянацку, калі людзі ўжо знаходзіліся ў самалётах, рыхтуючыся да ўзлёту. Ім прыйшлося правесці на нерухомых лайнерах па некалькі гадзін.

Дарэчы, у гэты час Гатвік асабліва загружаны - з-за надыходзячых святаў.