Дзень беларускіх студатрадаў працоўная моладзь сталіцы сустрэла сёння на рабочых месцах

1 августа 2019

Менавіта 1 жніўня пачынаецца другі працоўны семестр. У Мінску студэнты задзейнічаны на маштабных будаўнічых пляцоўках - такіх, як трэцяя лінія метро. У студатрадах моладзь атрымлівае першыя працоўныя навыкі і дадатковую спецыяльнасць.

Усяго ў Мінску ў студатрадах працуюць 2 тысячы студэнтаў. Сёлета да іх далучыліся і 15 маладых людзей з Узбекістана. Шматнацыянальныя студэнцкія атрады працуюць у беларускай сталіцы штогод.