Беларусь і Узбекістан будуць больш цесна супрацоўнічаць ў праваахоўнай сферы.

4 марта 2020
Сёння ў Мінску падпісаны адпаведны дакумент. Разам з беларускімі калегамі супрацоўнікі міліцыі Ташкента будуць процідзейнічаць тэрарызму, экстрэмізму і наркатрафіку. Падчас візіту ў Беларусь госці з Узбекістана наведалі знакавыя ў нашай краіне месцы, сярод іх Брэсцкая крэпасць. Акрамя таго, пабывалі яны на базе АМАП, дзе для іх байцы прадэманстравалі свае навыкі.

Рустам Джураеў, намеснік міністра ўнутраных спраў Узбекістана - начальнік ГУУС г. Ташкента: "Гэтым мемарандумам пакладзена аснова нашай далейшай працы па барацьбе з экстрэмізмам, тэрарызмам, транснацыянальнай злачыннасцю, наркатрафікам, кіберзлачыннасцю. Мы будзем працаваць у кірунку павышэння кваліфікацыі, абмену вопытам паміж нашымі супрацоўнікамі".

Калегі з Узбекістана ацанілі высокі ўзровень беларускай міліцыі, асабліва ў барацьбе з кіберзлачыннасцю. У сваю чаргу мінчане гатовы падзяліцца назапашанымі ведамі і вопытам.