Беларусь і Расія адновяць перамовы аб цане на газ

29 мая 2018

Пра гэта паведаміў сёння віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на адкрыцці Беларускага прамысловага форуму. На новым этапе перамоў вызначаць формулу цэнаўтварэння пры стварэнні адзінага еўразійскага рынку электраэнергіі і адзінага рынку нафты і газу. У 2017 устанавілі фіксаваныя цэны на гэты і наступны гады, зараз яна - 129 долараў за тысячу кубаметраў газу, у 2019 - на два долары танней, нягледзячы на тое што назіраецца тэндэнцыя павышэння цэн на нафту, а значыць, і на газ.

Уладзімір Сямашка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Калі гаварыць пра рынак электраэнергіі, то зразумела, што з улікам таго што ў сабекошт вытворчасці электраэнергіі, таго ж кв/г, гэта справядліва ўсюды: на нашых ГЭСах, на ЦЭСах - амаль 85 % дадаць да цаны газу, то, зразумелая справа, цана газу будзе амаль у 2 разы вышэйшай, чым у Расіі. Мы проста не можам думаць пра нейкі рынак, гэта проста нонсэнс. Таму перамовы будуць працягвацца".

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, пляцоўка форуму ўжо даказала сваю эфектыўнасць. Бо каля 30 % ВУП нашай краіны фарміруе менавіта прамысловасць. Расце і цікавасць да мерапрыемства з боку замежных партнёраў. Адзначым, Беларускі прамысловы форум праходзіць у мінскім Футбольным манежы.