Беларусь і Францыя пашыраюць эканамічныя ўзаемаадносіны

13 февраля 2015

Сёння па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі падпісаны шэраг пагадненняў, у тым ліку ў сферы турызму. Абодва бакі гавораць аб вялікім патэнцыяле ў тавараабароце, які перавышае цяперашнія 600 мільёнаў долараў мінімум удвая. Летась экспарт беларускіх тавараў у Францыю ўпершыню павялічыўся да 100 мільёнаў. Галоўныя кірункі - энергетыка, сельская гаспадарка, транспарт і фармацэўтыка.

І сёння ж аб двухбаковым супрацоўніцтве гаварылі і ў Доме ўрада. Гэты тыдзень наогул можна смела назваць насычаным на падзеі ва ўзаемаадносінах Беларусі і Францыі за апошнія 20 гадоў. Пра гэта сведчыць правядзенне ў Мінску першага пасяджэння сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Акрамя таго, напярэдадні ў Мінску прайшоў і першы двухбаковы бізнес-форум. У сталіцу прыехалі прадстаўнікі больш як 50 французскіх кампаній.