Беларусь гатовая ўдзельнічаць у рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў за мяжой

10 октября 2013
Такую заяву зрабіў учора міністр транспарту Анатоль Сівак. Расія плануе хуткім часам пачаць будаўніцтва аўтамагістраляў і адкрытая для замежных партнёраў. Па большасці з гэтых праектаў будуць арганізаваныя міжнародныя конкурсы, заявіў расійскі міністр транспарту Максім Сакалоў. У выніку мяркуецца фарміраванне аб'яднанняў, у тым ліку з магчымасцю прыцягнення замежных падрадных арганізацый, крэдытных устаноў і інвестараў.

У Мінску завяршаецца Беларускі транспартны тыдзень. Найбуйнейшы кангрэс сабраў спецыялістаў у розных сферах: інфармацыйных паслуг, інфармацыйных сістэм, аўтамабільнага, гарадскога і чыгуначнага транспарту.