Навіна для ўсіх прыхільнікаў "Еўрабачання"

22 января 2015

Арганізатары конкурсу прэзентавалі новую сцэну шоу, якая па форме нагадвае вока. Такі контур утворыць больш за тысячу святлодыёдных калон, якія створаць розныя светлавыя эфекты падчас трансляцыі. Да выступлення на ўнікальнай пляцоўцы рыхтуюцца і нашы ўдзельнікі - Uzari і Maimuna. Спецыяльна для конкурсу дуэт набыў скрыпку, якая па праве заслугоўвае асабістую ахову. Іна Пілевіч убачыла ўнікальны інструмент.

Скрыпка па кошце добрага аўто. Спецыяльна для ўдзелу ў "Еўрабачанні" Maimuna набыла электраінструмент ў вядомай амерыканскай фірмы. Скрыпка стваралася на працягу 4 месяцаў па індывідуальным закзе з улікам персанальных мерак. Гэтай жа марцы аддае перавагу першая скрыпка сусветнага джаза, французскі віртуоз Жан Люк Панці.

Maimuna, прадстаўніца Беларусі на "Еўрабачанні-2015":

"Я працую ў такім кірунку, як Classical crossover. Гэта акадэмічнае выкананне ў электронным апраўленні. Але для мяне вельмі важным з'яўлялася гучанне, якое набліжана да акустычнага гучання. Таму я выбрала гэтую фірму.

Усяго ў калекцыі прадстаўніцы Беларусі на "Еўрабачанні" - чатыры скрыпкі - акустычныя і электронныя. Дзве з іх былі створаныя яшчэ ў пачатку 19 стагоддзя галандскім і нямецкім майстрамі.

Аўдыёзапіс конкурснай песні праходзіў з дапамогай самага сучаснага скрыпічнага рарытэту. З гэтым інструментам 1840 года Maimuna працавала ў студыі. Стварыў скрыпку майстар Кайтэль, які ўславіўся асаблівай віртуознасцю выраба смычкоў.

Зараз скрыпачка Maimuna разам з спеваком Uzari працуюць над новай аранжыроўкай песні "Time". Да гэтага моманту запісалі больш за пяць версій - акустычную, кантры, электра-поп. Яны будуць паказаныя камандзе Белтэлерадыёкампаніі. Артысты не выключаюць, што могуць адправіцца на конкурс у Вену з першапачатковым варыянтам кампазіцыі.

Тым часам песня "Time" набірае папулярнасць у Інтэрнэце. Прыхільнікі пішуць відэазвароты да выканаўцаў.

І прэзентуюць кавер-версіі песні "Time".

Відэапарталы запоўненыя караоке-ролікамі і кліпамі, створанымі прыхільнікамі дуэта. Таксама фанаты "Еўрабачання" перавялі кампазіцыю на нямецкую, французскую і іспанскую мовы.