Балансы паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі на расійскі рынак абмяркуюць на калегіі ў Мінску

15 мая 2019

Балансы паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі на расійскі  рынак будуць абмяркоўваць сёння кіраўнікі сельскагаспадарчых ведамстваў Беларусі і Расіі ў Мінску на сумеснай калегіі. Расія - асноўны пакупнік нашых прадуктаў харчавання, і важна расставіць кропкі над i па ўзаемным доступе тавараў, свабодным перамяшчэнні грузаў, ветэрынарна-санітарным наглядзе. Сама ж структура экспарту малочных тавараў на рынак усходняй суседкі мяняецца, мы менш прадаём сыравіны - сухога малака, а больш гатовай прадукцыі - сыры, тварог, малако, масла. Але галоўнае на сёння  - выконваць дасягнутыя дамоўленасці.

Таксама будуць гаварыць аб сумесным праекце ў рамках Саюзнай дзяржавы - стварэнні селекцыйна-гібрыднага цэнтра, які дазволіць нам знізіць залежнасць ад імпарту з трэціх краін прадукцыі племянной жывёлагадоўлі.