МНС апублікавала карту вынікаў праверак месцаў з масавым знаходжаннем людзей

31 марта 2018

На ёй нанесеныя каля 300 правераных аб'ектаў, дзе ёсць парушэнні. Усе яны прамаркіраваныя тэрытарыяльна. Падчас націску на аб'ект у меню справа можна ўбачыць пералік усіх парушэнняў. Большасць недахопаў кіраўнікі цэнтраў, магазінаў і іншых аб'ектаў выпраўлялі адразу. Сітуацый, якія патрабавалі б неадкладнага зачынення аб'ектаў, не выяўлена, аднак прысутнічае шэраг парушэнняў - такіх, як змяненне праектных рашэнняў і закрыццё шляхоў эвакуацыі. Вінаватых прыцягнуць да адказнасці.

МНС прапаноўвае грамадзянам паведамляць аб фактах падобных парушэнняў з дапамогай падачы заяў у ведамства. Для электронных зваротаў на сайце МНС ёсць спецраздзел. Нагадаю, у Беларусі праводзіцца праверка розных аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей, дзе можа існаваць пагроза надзвычайнай сітуацыі.