Андрэй Кабякоў ажыццявіў рабочую паездку па Мінскай вобласці

3 июня 2016

Як павысіць эфектыўнасць вытворчасцяў аграпрамысловага комплексу? Пра гэта гаварылі сёння падчас рабочай паездкі прэм'ер-міністра Беларусі па Мінскай вобласці. Андрэй Кабякоў наведаў малочна-таварную і свінагадоўчую фермы. Сумесна з беларускімі навукоўцамі спецыялісты там укараняюць перадавыя тэхналогіі і ўжо падлічваюць эфектыўнасць ад іх прымянення. Прэм'ер-міністр таксама азнаёміўся з ходам нарыхтоўкі і планамі па вытворчасці кармоў. Асноўнае пытанне - як з найменшымі выдаткамі і большым эфектам атрымаць максімальны аб'ём прадукцыі.

Падчас рабочай паездкі абмеркавалі інвестыцыйны патэнцыял аграпрамысловага сектара. У наступнай пяцігодцы аб'ёмы фінансавання будуць абмежаваны. Пытанне ў тым, як правільна выкарыстаць фінансавыя рэсурсы. Адным з пунктаў росту сёння, як адзначыў Андрэй Кабякоў, з'яўляецца генетыка.