У аграгарадку Бальшавік без элементарных выгод жывуць каля 10 тысяч чалавек

1 апреля 2015

Ад вялікага да малога. Ад перспектыў - да надзённых праблем. У аграгарадку Бальшавік, што за 5 кіламетраў ад Мінска, без элементарных выгод жывуць каля 10 тысяч чалавек. Прычым жывуць так гадамі. Ні дарог, ні дзіцячых пляцовак, ні святла на вуліцах. Пісаць лісты ў адміністрацыю і абрываць гарачыя лініі людзі стаміліся. Час ідзе, а праблемы застаюцца нявырашанымі. За 10 хвілін ад цывілізацыі інфраструктуру шукала наш карэспандэнт Юлія Токар.

80-гадовая пенсіянерка Алена Лешчанка ў гэтым доме жыве ўжо 20 гадоў. І ўвесь гэты час ёй прыходзіцца змагацца з мясцовым ЖЭСам. Капітальны рамонт пабудове 80-ых не пагражае. А таму пастаянныя падтапленні на балконе і цвіль на сценах, здаецца, доўга будуць упрыгожваць кватэру.

Жыхары аграгарадка Бальшавік за 5 кіламетраў ад Мінска з праблемамі рэгулярна звяртаюцца ў сельскую адміністрацыю. Ліхтары ўключаюцца толькі на галоўнай дарозе, у дварах яны ў прынцыпе адсутнічаюць, арэлі на дзіцячых пляцоўках зламаныя, а школа ў аварыйным стане.

За 10 хвілін ад Мінска транспартныя зносіны фактычна адсутнічаюць. Калі раней прыгарадны аўтобус хадзіў кожныя паўгадзіны, то з 2 лютага з рэйса знялі 14 маршрутаў. Зараз дабрацца да сталіцы можна толькі на маршрутцы.

Хоць карыстацца грамадскім транспартам даводзіцца часта. Каб трапіць, напрыклад, на прыём да тэрапеўта ў суседні райцэнтр. Таму што ў сваёй адзінай амбулаторыі медперсаналу катастрафічна не хапае.

У дзесяці тысяч жыхароў пытанняў па-ранейшаму застаецца шмат. І калі з дзіцячымі пляцоўкамі можна пайсці па шляху вялікага горада - гэта значыць, уладкоўваць іх за свой кошт, то праблемы святла і адсутнасці разметкі трэба вырашыць мясцовай уладзе.