Альтэрнатыўную энергетыку развівае Мінская вобласць

13 апреля 2016

Акрамя такіх мясцовых відаў паліва, як торф і дранка, задзейнічаны і біягазавыя ўстаноўкі. Адзін з самых папулярных напрамкаў - ветравая і сонечная энергетыка. Да трох установак ветрапарку ў Мядзельскім раёне ў перспектыве дадуць і чацвёртую. Самы ж буйны ветраэнергетычны аб'ект цэнтральнага рэгіёна, магутнасцю 20 мегават, з'явіцца ў Валожынскім раёне.

Фёдар Шнітоўскі, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта Беларусі:

"Па пагадненні памiж РБ і Банкам рэканструкцыі і развіцця ў Мінскай вобласці рэалізуюцца тры буйныя праекты на 20 мільёнаў долараў. Гэта будаўніцтва цеплакрыніцы ў Старых Дарогах - на 17 мегават, у Крупках цеплакрыніца на 3 мегаваты і ў Чэрвені - на 12 Мегават на біямасе".

Ветраэнергетычная ўсталёўка магутнасцю, напрыклад, адзін мегават пры стабільнай загружанасці можа забяспечыць электраэнергіяй паўтысячы кватэр.