Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнні ў кіраўніцтве Міністэрства эканомікі

25 июня 2020
Пачнём з кадравых рашэнняў Кіраўніка дзяржавы. Змяненні ў мясцовай вертыкалі і дыпкорпусе. Так, Прэзідэнт прызначыў Аляксандра Ганевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом нашай краіны ў Швейцарыі. Прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Венесуэле будзе Андрэй Молчан. Ілья Лапуць узгоднены Кіраўніком дзяржавы на пасаду генконсула ў латвійскім Даўгаўпілсе. Андрэй Седукоў узгоднены Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду старшыні Крычаўскага райвыканкама. Акцэнт Прэзідэнта для мясцовай улады – акрамя актыўнай працы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы  надаць увагу рабоце з людзьмі.

Ратацыя ў кіраўніцтве Міністэрства эканомікі. Юрый Чабатар пайшоў на павышэнне і стаў першым намеснікам міністра. Пасаду намесніка заняла старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. Усе падрабязнасці  ў нашых наступных выпусках.