Аграрыям засталося ўбраць 4 працэнты плошчаў

26 августа 2013
Ці ўдасца беларускім аграрыям пераадолець планку ў 7 мільёнаў тон, пакажуць апошнія гектары. Засталося ўбраць 4 працэнты плошчаў. На сёння намалочана 6 мільёнаў 965 тысяч тон збожжа. Лідзіруе сталічны рэгіён - на яго рахунку 1 мільён 645 тысяч тон, па тэмпах - Гомельская вобласць, па ўраджайнасці - традыцыйна Гродзенская (39 цэнтнераў з гектара). Зараз аграрыі дапамагаюць убіраць ураджай і на прыватных падворках.