Выхадныя выдаліся насычанымі для сталічных праваахоўнікаў

21 июня 2015

У спрыце і быстрыні спаборнічалі інспектары ДАІ, байцы АМАПа і спецпадраздзяленні МУС. Камбінаваная эстафета ўключала ў сабе стральбу, кіданне гранаты, затрыманне небяспечнага злачынца.

Падтрымаць канкурсантаў дайшлі родныя і блізкя удзельнікаў. Яны таксама змаглі паўдзельнічаць у конкурсах і азнаёміцца з выставай міліцэйскай тэхнікі і ўзбраення.