7 млн тон, уключаючы рапс, ужо ў нацыянальных засеках - праца ў палях кіпіць па ўсёй краіне

30 августа 2023

Харчовая бяспека сёння - тэма нумар адзін. Праца ў палях кіпіць па ўсёй краіне. 7 мільёнаў тон, уключаючы рапс, ужо ў нацыянальных засеках. Дзяржзаказ па збожжу практычна выкананы. Уборачная каласавых завяршаецца. Гаспадаркі пераходзяць на крупяныя культуры. Збіраюць грэчку і проса. Актыўна ідуць работы і на бульбяных палях. Тэмп зададзены, галоўнае яго захаваць і пры гэтым не страціць у якасці. Не менш важны этап уборачнай кампаніі - нарыхтоўка кармоў. Пачалі ўборку кукурузы, падышлі і да шматгадовай травы трэцяга ўкосу. Аліна Лапо распавядзе аб аграрных буднях (відэа).