60-я сесія Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене

26 сентября 2016
Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Юкіа Амана вітае запрашэнне Беларуссю ацэначных місій МАГАТЭ. Гэта ён заявіў журналістам на 60-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене.

Атамшчыкі практычна з усяго свету на глабальным форуме. 168 дзяржаў сабраліся тут, у Венскім міжнародным цэнтры, каб яшчэ раз пацвердзіць свае мірныя мэты і падзяліцца вопытам. Наша краіна  заслужыла права быць у элітным спісе ядзерных дзяржаў не проста як глядач, а таксама прымаць важныя стратэгічныя для МАГАТЭ рашэнні - Беларусь летась абралі ў савет кіраўнікоў.

Яшчэ нам ёсць і што паказаць - заўтра тут адкрыецца беларускі стэнд і пройдзе прэзентацыя нашай АЭС. Такую магчымасць атрымалі зусім не ўсе дзяржавы, а толькі два дзясяткі краін, сярод якіх Расія, Кітай, ЗША, Вялікабрытанія - хто наглядна можа паказаць свой уклад у развіццё мірнага атама.

Генеральная канферэнцыя МАГАТЭ - гэта пляцоўка для абмеркавання стратэгічных напрамкаў і правядзення навуковых дэбатаў. Асаблівая ўвага выкананню гарантый МАГАТЭ, у прыватнасці, на Блізкім Усходзе. Акрамя таго, гэта яшчэ і магчымасць вырашыць шматлікія пытанні ў фармаце "адзін на адзін". Тут, на генканферэнцыі, Беларусь абмяркоўвае і дэталі місіі на нашу АЭС - эксперты МАГАТЭ плануюць наведаць Беларусь да канца года. Па словах кіраўніка дэлегацыі - намесніка міністра энергетыкі, зараз прапрацоўваецца пытанне наконт магчымай карэкціроўкі тэрмінаў будаўніцтва, што звязана з няштатнай сітуацыяй у ліпені. У цэлым жа праграма дэлегацыі абяцае быць насычанай. Заўтра з прывітальным словам выступіць кіраўнік дэлегацыі. Размова пойдзе аб перспектыўных напрамках, якія можа прапанаваць наша краіна. Запланаваныя двухбаковыя перамовы з замежнымі калегамі ў пытаннях бяспекі і медыцыны, круглыя сталы і форумы.

У цэлым галоўная выснова першага дня - МАГАТЭ гатова аказваць падтрымку краінам, што жадаюць перайсці на атамную энергію. Зараз каля трыццаці краін, неўзабаве  дадасца і Беларусь. Таму ў нас ёсць што абмеркаваць. Завершыцца форум у пятніцу.