На тыдні беларусы ўспаміналі дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны

23 июня 2013

На тыдні беларусы ўспаміналі дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны


Падобна таму, як эканоміка нежыццяздольная без моцных маральных прынцыпаў, любая палітычная і ідэалагічная мадэль мёртвая, калі шчасце аднаго дасягаецца няшчасцем другога. Усю першую палову 20-га стагоддзя гэтую ісціну адны адстойвалі, а другія спрабавалі спаліць. Калі ў 30-ых фашысты палілі кнігі паэтаў і філосафаў, яшчэ мала хто мог уявіць, што хутка нацысты кінуць у агонь жывых людзей, якіх будзе значна больш, чым гэтых кніг.


На тыдні беларусы ўспаміналі адну з самых страшных дат у гісторыі - дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны.


Гэта кадры з Мінска. У суботу раніцай ля галоўнага ваеннага манумента аддавалі даніну памяці загінуўшым у гады вайны. На плошчы Перамогі сабраліся ветэраны, студэнты і пагранічнікі. Менавіта воіны ў зялёных фуражках першымі сустрэлі фашыстаў. Зрэшты, пачатак урачыстым мерапрыемствам паклалі на заходніх межах цяпер суверэннай Беларусі, а тады, у 40-ых, адной вялізнай краіны, якая і супрацьстаяла ворагу. Гэта толькі праз доўгія пяць гадоў была Вялікая Перамога - перамога, якая ёсць не ў кожнага народа. А тады ў чэрвені 41-га - страх, боль і роспач.