480 прадпрыемстваў-банкрутаў ліквідавана ў Беларусі за мінулы год

31 мая 2019
А колькасць супрацоўнікаў, за якіх не выплачваліся страхавыя ўнёскі, набліжаецца да пяці тысяч. Сёння пра гэта паведаміў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. 

Міхаіл Арда адзначыў, што для рашэння праблемы ў краіне распрацоўваецца механізм кампенсавання нявыплаты заработнай платы прадпрыемствамі-банкрутамі. 

У цэнтры ўвагі таксама пытанне аб павышэнні якасці жыцця людзей у эканамічна складаных раёнах. Адно з рашэнняў - стварэнне там новых вытворчасцяў, у тым ліку з выкарыстаннем мясцовых рэсурсаў.