Зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы з трыма медалямі вяртаецца з чэмпіянату Еўропы ў памяшканні

6 марта 2017

За крок ад золата спынілася Аліна Талай у бегу на 60 метраў з бар'ерамі.

Бронза ў Юліі Леанцюк у штурханні ядра, Павел Селіверстаў - таксама на трэцяй прыступцы п'едэстала ў скачках у вышыню.

У медальным заліку зборная Беларусі заняла 17-е месца. Галоўны старт года для каманды - чэмпіянат свету, які пройдзе ў Лондане ў жніўні.