У Батанічным садзе час цвіцення рададэндранаў

23 мая 2019

Ружовыя, фіялетавыя, белыя і жоўтыя - каля 60 відаў і 150 сартоў раслін сямейства верасовых. Для  беларускага  клімату  гэтыя кветкі нязвыклыя, але ж ў Беларусі першыя калекцыйныя пасадкі гэтых кустоў з'явіліся яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя і з кожным сезонам такія экзатычныя расліны вырошчваюць усё часцей. Напрыклад, на поўдні нашай краіны больш распаўсюджаны жоўты рададэндран.

Кожны год у Батанічным садзе высаджваюць кветкі ў канцы лютага і да вясны яны  знаходзяцца ў аранжарэі, а вось цвісці пачынаюць ў пачатку красавіка. Дарэчы, хутка зацвітуць і півоні.