Жыхары вёскі Дзмітравічы ў Бярэзінскім раёне засталіся без вады

10 апреля 2018

Прычына – абвальванне воданапорнай вежы. Адна з магчымых версій - састарэлая цагляная кладка асновы 30-метровай канструкцыі. У выніку жыхары вёскі карысталіся выключна калодзежнай вадой, а для школьнікаў наладзілі падвоз пітнай. Зараз водазабеспячэнне населенага пункта адноўлена.