У Нацыянальным аэрапорце створаны спецыяльны штаб

14 июля 2016

Паветраная гавань працуе ў штатным рэжыме. Напярэдадні праз шквалісты вецер былі пашкоджаныя некалькі самалётаў. Пяць лайнераў атрымалі ўвагнутасці і драпіны ад канструкцый, якія сарваліся на іх. Два іншыя паветраныя судны сутыкнуліся на стаянцы. Адзін лёгкаматорны самалёт перакуліўся. Праз складаныя ўмовы надвор'я тры паветраныя судны ўчора былі перанакіраваныя на запасныя аэрадромы. Зараз усе лайнеры вярнуліся ў Мінск.