Жыхароў шматпавярхоўкі па вуліцы Шырокай у Мінску часова адсялілі - у доме трэснула апора будынка

26 апреля 2019

Пра тое, што людзі павінны пакінуць свае кватэры, мясцовыя ўлады тэрмінова паведамілі сёння днём. Участак вакол будынка ачэплены. Работнікі адміністрацыі раёна пры падтрымцы міліцыі дапамаглі людзям пакінуць памяшканне. Як адзначаюць самі жыхары, праблемы з домам пачаліся яшчэ паўтара года таму. З тым, што ў кватэрах утвараюцца трэшчыны, яны звярталіся ў розныя інстанцыі. Рамонтныя работы плануецца завяршыць ужо сённяшнім вечарам. Пасля жыхарам дазволяць вярнуцца ў свае кватэры.