Моцны пажар здарыўся ў сталічным мікрараёне Шабаны

4 апреля 2017

Спецыялісты высвятляюць акалічнасці моцнага пажару ў сталічным мікрараёне Шабаны. На адным з прадпрыемстваў гарэла адпрацаваная машынная гума.

Ратавальнікаў выклікалі відавочцы здарэння. Пажарныя аператыўна затушылі пылаючую звалку старых колаў, вецер перанёс агонь і на суседнія будынкі. Пасля агляду месца здарэння ў спецыялістаў з'явілася і асноўная версія ўзнікнення пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Зараз высвятляюцца акалічнасці здарэння - прадпрыемства можа атрымаць штраф і за небяспечнае захоўванне смецця.