Датэрміновае галасаванне стартуе ў Беларусі 20 лютага - што трэба ведаць кожнаму выбаршчыку

19 февраля 2024

Адзіны дзень галасавання адбудзецца на гэтым тыдні. У Беларусі выберуць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Ужо заўтра стартуе датэрміновае галасаванне і працягнецца да 24 лютага ўключна. Гэта для выбаршчыкаў, у якіх не будзе магчымасці ў нядзелю прыйсці на ўчастак.

Таксама яшчэ ёсць час звярнуцца ў камісію па месцы знаходжання тым, хто плануе галасаваць не па месцы рэгістрацыі. Для гэтага да асноўнага дня галасавання неабходна падаць у камісію дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне ў гэтай акрузе. У цэлым  па краіне арганізавана 5 411 участкаў для галасавання. На афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастку, а таксама размешчаны адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій. У сталіцы  і ў рэгіёнах колькасць бюлетэняў будзе рознай,  таму што абіраюцца дэпутаты  ўсіх узроўняў.

Участковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць без перапынку на абед. У дні датэрміновага галасавання ўчасткі будуць адчыненыя з 12 да 19 гадзін, у асноўны дзень - 25 лютага -  аддаць свой голас за кандыдатаў можна будзе з 8 раніцы і да 8 вечара.

Працягваецца і акрэдытацыя назіральнікаў. Яе неабходна прайсці да 20 лютага, гэта значыць, да старту датэрміновага галасавання. На гэты момант ужо акрэдытавана больш як 37 тысяч нацыянальных і парадку 300 міжнародных назіральнікаў ад СНД, Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці, АДКБ і ШАС.